У аснове нашай вечна юнай любові да радзімы, незалежна ад таго, пішам яе з вялікай літары ці з малой, ляжаць многія фактары. І сярод іх, несумненна, найважнейшае месца займае наша прыхільнасць да засвоеных ад самага дзяцінства слоў, якімі называюцца нашы вёскі і гарады, вуліцы і плошчы, паркі і скверы і паблізу ад месца жыхарства рэкі і азёры, палі і лугі...
У спадчыну ад мінулых пакаленняў нам дасталася велізарная колькасць назваў населеных пунктаў, рэк і азёр, урочышчаў і іншых геаграфічных аб'ектаў. На зямлі нашай Бацькаўшчыны, бадай, не знойдзеш аніводнай народнай назвы, якая б узнікла выпадкова, без дай прычыны. Калі ўважліва прыгледзецца, дык заўсёды вызначыш, што вынікае яна з нейкіх асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці жыхароў і вельмі часта звязана з гістарычным мінулым чалавека.
Адказ: 3) публіцыстычны, апавяданне