Сярод дрэў, што растуць на нашай зямлі, дуб займае самае вяснае месца. Людзі спакон вякоў, калі хацелі, каб хата стаяла трывала, будавалі яе на дубовых падрубах. Каб студня была надзейная, — вада ў ёй была заўсёды сцюдзёнай і чыстай, зруб рабіўся таксама з дубовых плашак.
Дуб пускалі на самыя шыкоўныя вырабы — шафы і шафкі, канапы, рэслы, ложкі і куфры. Дуб быў не падуладны часу: ён не гніў у адзе, яго не браў шашаль, не шкодзілі яму ні вецер, ні сонца. Ён і валодаў цудадзейнай сілай (Паводле Я. Пархуты).
(Шашаль — жук, які псуе драўніну.)