20. Выпішыце з тэксту:
а) назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку (укажыце пачатковую форму);
б) якасныя прыметнікі (у пачатковай форме);
в) дзеепрыслоўе незакончанага трывання.
Зацірка — мучная страва. Елі яе гарачай, звычайна раніцаю, на сняданак. Бо, пастаяўшы і астыўшы, гэта рэдкая страва гусцела і траціла свой смак. Варылі яе хутка. Гаспадыня брала муку, жытнюю ці пшанічную. Сыпала яе ў гаршчок з кіпенем, памешваючы лыжкаю, і варыла. Іншы раз муку спачатку замочвалі або густа, з камячкамі, замешвалі ў місцы, а потым ужо варылі ў кіпені (М. Маляўка).