1. Складзіце «стужку часу». Абазначце зверху наступныя гістарычныя падзеі: а) утварэнне Рэспублікі Беларусь; б) прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; в) падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы паміж Беларуссю і Расіяй. Унізе пад кожнай з падзей напішыце, калі яна адбылася. Выкарыстайце «гістарычныя даты», якія размешчаны ў канцы вучэбнага дапаможніка.